Адам Станіслававіч Грабніцкі-Дактаровіч
Адам Станіслававіч Грабніцкі-Дактаровіч (польск.: Adam Hrebnicki-Doktorowicz; 6 студзеня 1858, Цётча Лепельскага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці Беларусі — 13 кастрычніка 1941, Роюс паблізу Ігналіны, цяпер Ігналінскі раён Літвы) — біёлаг, батанік, навуковец-садавод і памолаг. Прафесар (1918). БіяграфіяЗ шляхецкага роду Грабніцкіх герба «Астоя». Нарадзіўся ў маёнтку свайго дзядзькі. У 1872 годзе набыў маёнтак Арэхаўна «па рашэнні Віцебскай злучанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда ад 4 мая 1872 года», імаверна, пасля асуджэння і смерці былога ўладальніка, стрыечнага брата Отана Грабніцкага, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў[3]. Вучыўся ў Віцебскай класічнай гімназіі і Дынабургскім рэальным вучылішчы. У 1883 годзе скончыў Лясны інстытут у Санкт-Пецярбургу (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт), атрымаў дыплом вучонага лесніка I-га класу. Спецыялізацыю праходзіў пад кіраўніцтвам батаніка І. П. Барадзіна. У 1884—1891 гадах працаваў асістэнтам, у 1902—1922 гадах быў прафесарам пладаводства і агародніцтва, на заснаванай ім кафедры садаводства Ляснога інстытута. ![]() У 1895 годзе стаў членам Бюро па прыкладной батаніцы Вучонага камітэта Міністэрства земляробства і дзяржаўнай маёмасці (цяпер — Усерасійскі інстытут раслінаводства імя М. І. Вавілава, Санкт-Пецярбург). Да работ у Бюро яго і лепшых батанікаў Санкт-Пецярбурга прыцягнуў А. Ф. Баталін, галоўны батанік і дырэктар Імператарскага Батанічнага саду ў Санкт-Пецярбургу. Членамі Бюро без забеспячэння, якія бралі пасільны ўдзел у працах Бюро ў гэты перыяд, былі прызначаныя ў 1894 годзе — асістэнт па кафедры батанікі Імператарскай Ваенна-медыцынскай акадэміі В. К. Варліх і прафесар Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Х. Я. Гобі, у 1895 годзе — выкладчык пладаводства Ляснога інстытута А. С. Грабніцкі і ардынатар Клінічнага інстытута Вялікай княгіні Алены Паўлаўны А. В. Пель; у 1896 годзе — малодшы кансерватар Імператарскага Санкт-Пецярбургскага батанічнага сада Г. І. Танфільеў. У 1886 годзе апісаў, забяспечыўшы ўласнымі малюнкамі, яблыкі сорту Edelbohmer і ў тым жа годзе апублікаваў працу ў пецярбургскім штомесячніку «Веснік садоўніцтва». Разам з прафесарам А. Ф. Рудзскім пераклаў на рускую і браў актыўны ўдзел у першым рускім выданні шырока вядомай двухтомнай працы нямецкага садавода М. Гашэ «Кіраўніцтва па пладаводстве» (Пецярбург, 1889). У 1890 годзе на хутары Рай (цяпер — Дукштаская сянюнія Літвы) на плошчы 15 га заклаў гадавальнік і вялікі калекцыйны сад з 512 сартоў яблыні і 256 сартоў грушы і вёў за імі падрабязныя назіранні. У 1922 годзе ў яго памалагічным садзе было ўжо 1197 сартоў яблыні, грушы, слівы, вішні і чарэшні.[4] У 1894 годзе знаходзіўся з навуковымі мэтамі ў Паўночнай Амерыцы. Увайшоў у гісторыю расійскага садоўніцтва вядомай працай «Атлас пладоў», які выдадзены (1903) пад яго рэдакцыяй і з удзелам у апісанні 46 з 114 распаўсюджаных у Расіі сартоў яблыні і іншых пладовых парод. Выданне «Атласа пладоў» прафінансаваў імператар Мікалай II. У 1900 годзе ў Пецярбургу пад яго рэдакцыяй выйшла кніга А. Ц. Болатава «Выявы і апісанні розных парод яблыкаў і груш, якія пладаносяць у Дваранінаўскіх, а таксама і ў іншых садках». Супрацоўнічаў у многіх часопісах, дзе апублікаваў каля 100 артыкулаў па садоўніцтву, у Энцыклапедыі сельскай гаспадаркі, выдадзенай А. Ф. Дэўрыенам у 1900—1906 гадах. Шмат увагі надаваў пошуку і апісанню мясцовых сартоў яблыні. ![]() Галоўныя навуковыя працы прысвечаны сортавывучэнню, выяўленню і апісанню каштоўных сартоў пладовых культур народнай селекцыі, вывучэнню біялогіі апылення і апладнення пладовых культур. Быў кавалерам многіх ордэнаў Расійскай імперыі. Пасля далучэння Прыбалтыкі да СССР у 1939 годзе стаў кансультантам Літоўскага агранамічнага інстытута. Памёр ад цяжкай хваробы. У Роюсе Адаму Грабніцкаму пастаўлены помнік. Выбраныя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia