Антоніс Самарас
Антоніс Самара́с (грэч. Αντώνης Σαμαράς; 23 мая 1951 года) — грэчаскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Член партыі Новая дэмакратыя, яе кіраўнік з 2009 па 2015 гады. БіяграфіяНарадзіўся ў Афінах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Яго дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парламента ў 1950-х і 1960-х гадах. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[1]. Навучаўся ў Афінскім каледжы, які быў заснаваны яго прадзедам паводле мацярынскай лініі. У 1974 годзе скончыў Амхерсцкі каледж у амерыканскім штаце Масачусетс па спецыяльнасці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардскім універсітэце. У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасля чаго стаў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпламатычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэчаскіх палітычных лідараў пры прэзідэнце 13 красавіка 1992 года Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэння крызісу, якія былі адхілены прэзідэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[2]. Пасля звальнення заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазіцыі ў параўнанні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парламент у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9 % галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парламенце. На выбарах у Еўрапарламент 1994 года партыя атрымала 8,7 %. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідавана, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 года Самарас ачоліў партыю. Пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia