Каралеўства Грэцыя
Каралеўства Грэцыя (грэч. Βασίλειον τῆς Ἑλλάδος) — грэчаская манархія, заснаваная рашэннем «вялікіх дзяржаў» (Вялікабрытанія, Францыя, Расія), якое замацавала Лонданская канферэнцыя 1832 года. Манархія ў Грэцыі была прызнана афіцыйна на міжнародным узроўні ў Канстанцінопальскім пагадненні 1832 года, акрамя таго Грэцыі гарантавалі поўную бяспеку і незалежнасць ад Асманскай імперыі. Такім чынам узнікла незалежная грэчаская дзяржава, якая замяніла Першую Грэчаскую Рэспубліку, утвораную падчас нацыянальна-вызваленчай вайны. Першая манархія існавала да 1924 года, калі была абвешчана Другая Грэчаская Рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1935 годзе з вяртаннем на грэчаскі прастол дынастыі Глюксбургаў. З прыходам ваеннай хунты «чорных палкоўнікаў» манархія была ліквідавана, а апошні грэчаскі кароль Канстанцін II быў высланы з краіны і пазбаўлены маёмасці і грэчаскага грамадзянства. Каралі ГрэцыіПрыведзены даты кіравання грэчаскіх манархаў. Дынастыя Вітэльсбахаў Дынастыя Глюксбургаў
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia