Антоні Ануфрый Гелгуд

Антоні Ануфрый Гелгуд
Герб «Гелгуд»[d]
Герб «Гелгуд»[d]
13-ы стражнік вялікі літоўскі
1774 — 22 чэрвеня 1776
Папярэднік Леанард Пацей
Пераемнік Юзаф Юдзіцкі
20-ы абозны вялікі літоўскі
сакавік 1774 — 1774
Папярэднік Аляксандр Скумін-Тышкевіч
Пераемнік Юзаф Юдзіцкі
22-і кашталян жамойцкі
22 чэрвеня 1776 — 25 верасня 1783
Папярэднік Міхал Юзаф Горскі[d]
Пераемнік Станіслаў Антоні Тышкевіч[d]
генеральны староста жамойцкі
24 верасня 1783 — 1795
Папярэднік Ян Мікалай Хадкевіч
цівун цверскі[d]
25 лютага 1757 — 11 лютага 1767
Папярэднік Юзаф Палубінскі[d]
Пераемнік Матэвуш Білевіч[d]
харунжы жамойцкі[d]
9 сакавіка 1767 — 9 сакавіка 1774
Папярэднік Міхал Юзаф Горскі[d]
Пераемнік Ежы Шыман Білевіч[d]

Нараджэнне 1720
Смерць 1795 ці не раней за 1796 і не пазней за 10 лютага 1797
Род Гелгуды[d]
Бацька Андрэй Гелгуд[d]
Маці N з Пузынаў[d]
Жонка Барбара з Юдзіцкіх[d][1][2] і Караліна Тэадора з Аскеркаў[d]
Дзеці Ігнацы Гелгуд, Міхал Гелгуд[d] і Людвік Гелгуд[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Антоні Ануфрый Гелгуд (польск.: Antoni Onufry Giełgud; каля 1720 — пасля 1795) — вялікалітоўскі ўраднік. Кашталян жамойцкі (1776—1783) і апошні староста жамойцкі (1783—1795).

Біяграфія

Быў цівуном цверскім, з 1767 года — харунжы жамойцкі. У 1774 годзе стаў вялікім літоўскім абозным, але ў тым жа годзе перайшоў на ўрад вялікага літоўскага стражніка. У 1776 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам, а потым і старостам жамойцкім.

У 1766 годзе быў паслом на сойм ад Жамойці[3]. У 1775—1776 гадах быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага ў 1776 годзе[4]. Быў членам канфедэрацыі Чатырохгадовага сойма[5].

Быў членам трох віленскіх масонскіх ложаў ў 1781 годзе.

У 1777 годзе ўзнагароджаны Ордэн Белага Арла, у 1774 годзе стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава.

Сям’я

Сын Андрэя Гелгуда, старосты алькеніцкага, і невядомай з імя дачкі менскага кашталяна Андрэя Пузыны.

Жанаты быў першы раз з Барбарай з Юдзіцкіх, дачкой менскага кашталяна Міхала Юдзіцкага, другі раз — з Каралінай Тэадорай з Аскерак, дачкой вялікага рэферэндара літоўскага Гервазыя Людвіка Аскеркі.

У першым шлюбе меў сына Міхала і дачку Антаніну (жонка Фелікса фон Ронэ), у другім — сыноў Ігнацыя і Людвіка.

Крыніцы

Літаратура

  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008
  • Станіслаў Малахоўскі-Лемпіцкі, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821, w: Archiwum Komisji Historycznej, т. XIV, Кракаў, 1930
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya