Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 года Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 годзе Аляксандр І захаваў ордэн у якасці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай. У 1831 года ордэн быў уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў. 1765—1831Ордэнскае свята адзначалася 8 мая. Стужка ордэна была чырвона з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі. За перыяд з 1765 г. па 1831 г. ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых звестак — 1774) чалавекі. Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю». 1831—1917Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынству ў іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 г. быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі. У 1917 года быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia