Антон Рафаілавіч Брадоўскі
Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (20 кастрычніка 1859, Новааляксандраўск, цяпер Літва — 17 сакавіка 1928, Віцебск) — беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік. Біяграфія![]() У 1875 годзе скончыў Новааляксандраўскае павятовае вучылішча. Працаваў пісьмаводам, даваў прыватныя ўрокі на агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 1881—1882 гадах загадчык Васільеўскай казённай цагельні ў Вільні. У 1882—1892 гадах дзясятнік на будаўніцтве крэпасці ў Коўне і ваеннага порта ў Лібаве. У 1893—1918 гадах у інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі. Прымаў удзел у будаўніцтве помнікаў Кацярыне II і Міхаілу Мураўёву ў Вільні (1897—1898). У 1915 годзе праз Першую сусветную вайну пераехаў са штабам акругі ў Віцебск. З дзяцінства займаўся нумізматыкай і калекцыянаваннем прадметаў старажытнасці. Частку калекцыі (каля 4,5 тыс. манет і медалёў, прадметаў археалагічных раскопак, мастацкіх твораў) перадаў Віцебску і на яе аснове ў 1918 годзе заклаў Віцебскі губернскі музей, у якім працаваў загадчыкам, з 1924 года навуковым супрацоўнікам. Сябра Віцебскай камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва (1919—1924), Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства (1924—1928)[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia