Езяросы
Езяро́сы[2][заўв 1], таксама Зарасáй (літ.: Zarasai) — горад у паўночнай Літве, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 49 км ад Уцяны. Адміністрацыйны цэнтр Езяроскага раёна. Вакол горада размяшчаюцца некалькі азёр (Зараса, Зарасайта і інш.). Праз Езяросы праходзіць шаша Коўна — Дзвінск. За 18 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Турмантас. Езяросы адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. НазваАд назвы возера Зáрасас пайшла назва паселішча Зарасáй (множны лік, літаральна «Зарасы́»). Назва возера аднаўляецца як «А́зарасас» (або «Е́зерaсас»), ад ezeras «возера» ў мове селаў (па-літоўску ežeras, а ў мове селаў адбыўся пераход -ž- > -z-, як і ў прусаў). Тут, апроч балцкага канчатку -as, яшчэ і гідранімічны суфікс -as-. Так жа сама ў гэтым жа рэгіёне ўтвораныя назвы азёр Чэдасас, Све́дасас. З возера Сведасас выцякае рака Сведаса́ (назва жаночага роду і ў ёй застаецца толькі суфікс -as-), на ім паселішча Сведасáй («Сведасы́»), яго назва ўтвораная так жа сама, як і «Зарасай» ад «Зарасас»[5]. Аўтэнтычная перадача назвы Zarasai — Зарасы́, Азарасы́ або Езерасы́. У 1522 годзе у польскім напісанні засведчаная форма Jezierosy (Езяро́сы), гэта спаланізаваны варыянт (з націскам на перадапошні склад) назвы Езерасы́. У 1553 годзе сустракаецца напісанне старабеларускай мовай Езеросы[6]. У 1836—1918 гадах горад меў расійскую назву Новааляксандраўск. У 1919 годзе літоўскія ўлады змянілі назву на Эжарэнай (літ.: Ežerėnai; ад літ.: ežeras — возера), палічыўшы гістарычную форму паланізмам, аднак у 1929 годзе была вернута літоўская форма назвы Зарасай (літ.: Zarasai). ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Езяросы як уладанне Віленскага біскупства датуецца 1522 годам, калі пры тутэйшым касцёле заснавалі алтарыю. У 1530 годзе біскуп віленскі Ян з княжатаў літоўскіх дадаткова надаў плябаніі ў Езяросах зямлю і сялян. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1610 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Езяросах збудавалі новы драўляны касцёл. На Радзівілаўскай карце 1613 года паселішча значыцца як мястэчка. На 1631 год тут было 22 дымы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка зруйнавалі маскоўскія захопнікі (у 1674 годзе адноўлены касцёл). На 1669 год у Езяросах было 34 дымы, карчма, 5 вуліц. У часы Паўночнай вайны (1700—1721) мястэчка зноў значна пацярпела. З пачатку XVIII стагоддзя ў ваколіцах Езяросаў пачалі сяліцца стараверы з Маскоўскай дзяржавы. У другой палове XVIII стагоддзя ў мястэчку адкрылася школа. На 1721 і 1739 гады ў Езяросах было 17 дымоў, на 1772 год — 21 дым, на 1790 год — 47 дымоў[7]. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Езяросы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Па адкрыцці ў 1836 годзе шашы Коўна — Дзвінск расійскія ўлады змянілі назву горада на Новааляксандраўск, сюды перанеслі адміністрацыйны цэнтр Браслаўскага павета. У 1842 годзе ўтварыўся асобны Новааляксандраўскі павет у складзе Ковенскай губерні. На 1857 год у горадзе было 8 мураваных і 155 драўляных будынкаў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Езяросы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Езяросы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі[8]. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Літвы. Новыя ўлады палічылі традыцыйную назву паселішча за паланізм і сканструявалі новую — літ.: Ežerėnai (Эжарэнай; ад літ.: ežeras — возера), якую аднак па працяглых дыскусіях у 1929 годзе змянілі на літ.: Zarasai (Зарасай). 2 жніўня 1946 года Езяросы атрымалі статус горада. У 1996 годзе афіцыйна зацвердзілі гарадскі герб.
НасельніцтваДэмаграфія
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia