Антон Трафімавіч Маслікаў
Антон Трафімавіч Маслікаў (нар. 15 мая 1926, Алтайскі край — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяЗакончыў 7 класаў няпоўнай сярэдняй школы. У 1940 годзе пераехаў у Казахстан у горад Сяміпалацінск. З 1941 года працаваў на Сяміпалацінскам мясакамбінаце, затым на фабрыцы першай апрацоўкі воўны. У 1943 годзе прызваны Калінінскім РВК Сяміпалацінскай вобласці ў рады Чырвонай Арміі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Мікалаем Вясніным, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне перапраўнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1]. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia