Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін
Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін (нар. 1922, в. Арлоўка, Амурская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяАдукацыя няпоўная сярэдняя. З 15 гадоў пачаў працаваць у калгасе. З 1939 года жыў і працаваў у горадзе Куйбышевка-Усходняя (цяпер Белагорск) Амурскай вобласці. У чэрвені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Куйбышаўскі райваенкаматам. Летам 1944 года быў камандзірам аддзялення 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Антонам Масліковым, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне переправочнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1]. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia