Антон Уладзіміравіч Дзянісаў
Антон Уладзіміравіч Дзянісаў (нар. 29 красавіка 1982, г. Лебядзін, цяпер Сумская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і архівіста Уладзіміра Дзянісава. Першыя пяць гадоў свайго жыцця правёў у Мінску. Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 г. аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.». З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфамацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ. Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (бел.: Батыскаф гісторыка). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьМае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гг., дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі з 1925 па 1930 год. Выбраная бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia