Анура Кумара Дысанаяке
Анура Кумара Дысанаяке (сінгальск.: අනුර කුමාර දිසානායක, там.: அனுர குமார திசாநாயக்க, нар. 24 лістапада 1968, Thambuttegama Divisional Secretariat[d], North Central Province[d][1]) — Прэзідэнт Шры-Ланкі з 23 верасня 2024 года[3], быў членам парламента ад акругі Каломба, лідар партый Джанатха Вімукці Перамуна (з 2014 года) і Нацыянальная народная ўлада (з 2019 года)[4]. БіяграфіяАнура Кумара нарадзіўся 24 лістапада 1968 года ў вёсцы Тамбутэгама ў акрузе Анурадхапура, Паўночна-Цэнтральная правінцыя Шры-Ланкі і там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Яго бацькам быў дробны служачы. Анура Кумара стаў першым выпускніком сваёй школы, які паступіў ва ўніверсітэт. У студэнцкія гады ён заняўся палітыкай, уступіўшы ў моладзевую арганізацыю леварадыкальнай партыі Джанатха Вімукці Перамуна (ДВП). У 2000 годзе ён быў абраны ў парламент ад ДВП, а ў 2004 годзе, калі ДВП разам з Партыяй свабоды ўтварыла кааліцыйны ўрад, стаў міністрам сельскай гаспадаркі. Праз год пры распадзе кааліцыі ён сышоў у адстаўку. Ён стаў лідарам ДВП у 2014 годзе. Яго папулярнасці спрыялі масавыя пратэсты 2022 года. Дысанаяке пазіцыянуе сябе як палітыка, не звязанага з непапулярнай палітычнай элітай. ПрэзідэнцтваВыбары прэзідэнта ў Шры-Ланцы адбыліся 21 верасня 2024 года. Анура ў другім туры падтрымалі 5,7 млн грамадзян, на мільён больш, чым яго бліжэйшага суперніка Саджыта Прэмадасу[5][6]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia