Тамільская мова
Тамільская мова (там. தமிழ்) — самая паўднёвая з дравідыйскіх моў. На ёй гаворыць насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай пагранічнай рысы (дзе заканчваецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі міль на поўнач ад Чэнаі, і да мыса Комарын на поўдні, гэта значыць амаль ўся паўднёвая аканечнасць Індыі, за выключэннем нешырокай паласы па яе заходнім беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго, па-тамільску гаворыць насельніцтва паўночнай палавіны Цэйлона. Маючы багатую 2300-гадовую гісторыю, тамільская мова лічыцца класічнай мовай. Тамільская мова з’яўляецца афіцыйнай у Індыі (штат Тамілнад), Шры-Ланцы, Сінгапуры. У Малайзіі на тамільскай мове гаворыць частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй гавораць на поўдні Кеніі. У беларускай мове ёсць запазычанне з тамільскай — «катамаран» (கட்டு மரம்), што ў перакладзе значыць «звязаныя бярвенні». Агульная колькасць носьбітаў каля 70 млн чалавек.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia