Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка
Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка (нар. каля 1776) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Наркевіча-Ёдкі і Францішкі з Цвіркаў (пам. паміж 1790 і 1796)[1]. Столаначальнік Нясвіжскага ніжняга земскага суда (1796), калежскі актуарый (адстаўка з Мінскага губернскага праўлення ад 07.09.1798), загадчык архіва князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы[1]. 27 мая 1805 года набыў у стражніка сталовіцкага Гераніма Мітарноўскага падданага Паўла Грышэўскага, 12(19?) сакавіка 1817 года набыў на аўкцыёне маёнтак Цна Мінскага павета Вінцэнта Талочкі, валодаў маёнткам Лапухі Ігуменскага павета з 309 падданымі (паводле дэкрэта Радзівілаўскай камісіі ад 07.07.1823)[1]. Суддзя межавы (1814—1820), харужы (на 1830—1832), маршалак павятовы ігуменскі ў 1832—1835 годзе[1]. Рабіў вывад шляхецтва ў 1802 і 1824 гадах[1]. УзнагародыКавалер ордэна Св. Станіслава 4-й ст[1]. Сям’яУ шлюбе з Петранэляй з Забелаў[1]. Дзеці[1]:
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia