Цна (Цнянскі сельсавет)
Цна[1] (Цна-Ё́дкава; трансліт.: Cna, руск.: Цна) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. У 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска[2]. НазваНазва паселішча паходзіць ад назвы ракі Цна. Гэты гідронім балцкага паходжання[3]. ГісторыяУ 1815 годзе вёска Цна, уласнасць Вінцэнта Талочкі[4]. 12(19?) сакавіка 1817 года маёнтак Цна набыў у Вінцэнта Талочкі на аўкцыёне ігуменскі межавы суддзя Ануфрый Наркевіч-Ёдка[5]. У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць І. Ёдкавай. У 1870 годзе вёска Цна Сёмкава-Гарадзецкай воласці, 40 душ мужчынскага полу, таксама маёнтак Цна І. Ёдкавай. У 1897 годзе ў вёсцы Ёдкава-Цна (Іодково-Цна) 42 двары, 257 жыхароў, прыпісная царква, хлебазапасны магазін. На поўнач ад вёскі месцілася Хмарынская Цна, 27 двароў, 155 жыхароў; таксама былі маёнтак Цна (уладальнік Цімафееў), 4 двары, 11 жыхароў, маёнтак Цна (уладальнік Масальскі), 3 двары, 4 жыхары[4]. Пазней цэнтр Цнянскага сельсавета, у 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска. Вясковая вуліца і завулак Рабочы былі пераназваны ў вуліцу і завулак Ёдкаўскія, вуліца Кальцавая была пераназваная ў вуліцу Хмарынскую. Таксама вясковыя вуліцы займелі назвы Малафееўская, Апалінар’еўская і Ліпавая ў гонар колішніх суседніх фальваркаў Малафееўка, Апалінарава і вёскі Ліпавы Копец[6]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia