Ануфрый (Беразоўскі)
Мітрапаліт Ануфрый (свецкае імя Арэст Беразоўскі; нарадзіўся 5 лістапада 1944, в. Карытнэ, Выжныцкі раён, Чарнавіцкая вобласць) — украінскі праваслаўны дзеяч. З 17 чэрвеня 2014 года — Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны. БіяграфіяУ 1969—1972 гадах навучаўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. 18 гадоў быў у браціі Троіца-Сергіевай Лаўры. Пастрыжаны ў манаства ў 1971 годзе. У 1971 года рукапакладзены ў іерадыякана, у 1972-м — іераманаха, у 1980-м — ігумена, 1986-м — архімандрыта. У 1984 годзе прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскага храма Афонскага падворкі ў вёсцы Лукіно, у 1985-м — благачынным Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1988—1990 гадах быў намеснікам Пачаеўскай Лаўры. У 1990 годзе хіратанісаны ў епіскапа Чарнавіцкага і Букавінскага. Падчас расколу Украінскай царквы ў 1992 годзе адмовіўся падтрымаць аўтакефалію. У 1994 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода УПЦ. У 2000 годзе узведзены ў сан мітрапаліта. З 2009 года член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы. 24 лютага 2014 года абраны на пасаду Месцаахоўніка Кіеўскай мітрапаліцкай катэдры ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць выкананне абавязкаў прадстаяцеля мітрапалітам Уладзімірам, які памёр 5 ліпеня[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia