Анібале Карачы
Анібале Карачы (іт. Annibale Carracci; 3 лістапада 1560, Балоння — 15 ліпеня 1609, Рым) — італьянскі жывапісец і гравёр балонскай школы, брат мастака Агасціна Карачы. БіяграфіяВучань Пасароці і свайго стрыечнага брата — мастака Ладавіка Карачы, Анібале вывучаў творчасць Карэджа, Тынтарэта, Веранезэ, Рафаэля і Мікеланджэла. Імкненне пераймаць гэтым карыфеям жывапісу вельмі ярка адчуваецца ў яго ранніх творах. У 1582 годзе Анібале і Агасціна Карачы заснавалі ўласную школу, якая атрымала пазней назву «Акадэмія дэльі Інкамінаці»). Анібале прымаў актыўны ўдзел у педагагічнай і мастацкай дзейнасці Акадэміі. У 1597 годзе Анібале Карачы быў запрошаны ў Рым кардыналам Адаарда Фарнезэ для афармлення Палацца Фарнезэ фрэскавым роспісам на міфалагічныя сюжэты. Гэтая праца заняла ў Анібале і яго брата Агасціна разам з вучнямі восем гадоў, стварылі фрэскі («Трыумф Вакха і Арыядны», «Меркурый і Парыс», «Пан і Дыяны», «Юпітэр і Юнона» і інш.). У 1602 годзе Анібале Карачы атрымаў заказ на афармленне рымскай капэлы Эрэра дэ Сан Джакама дэльі Спаньёлі. Пачынаючы з 1605 года жорсткія рэўматычныя болі пазбавілі мастака магчымасці займацца жывапісам. Нягледзячы на ўсеагульнае прызнанне, Анібале Карачы памёр ва ўзросце 49 гадоў у галечы і быў пахаваны ў адпаведнасці з яго перадсмяротнай просьбай у Пантэоне, побач з Рафаэлем. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia