Праспера Фантана
Праспера Фантана (іт. Prospero Fontana) (1512, Балоння — 1597, Рым) — жывапісец эпохі італьянскага Адраджэння балонскай школы, бацька мастачкі Лавініі Фантаны. Праспера Фантана нарадзіўся ў Балонні ў 1512 годзе. Вучыўся ў Іначэнца да Імола, працаваў у многіх італьянскіх гарадах. Будучы падлеткам, Фантана быў памочнікам Перына дэль Вагі ў Генуі. У якасці мастака-партрэтыста быў прадстаўлены самім Мікеланджэла папе Юлію III і некаторы час нават атрымліваў жалаванне ад папскага прастола. Быў вучнем і памочнікам Джорджа Вазары ў яго майстэрні ў Фларэнцыі, а таксама Тадэа Цукары. Некаторы час працаваў у Францыі, у Фантэнбло (1560), але ў рэшце рэшт пасяліўся ў Балонні. Да канца сваёй кар’еры Фантана адкрыў школу мастацтваў у Балонні. Сярод яго самых вядомых вучняў былі Ладавіка Карачы, Агасціна Карачы, Ларэнца Сабаціні і Дэніс Калверт. У першую чаргу Фантана вядомы як партрэтыст. Яго позні стыль выдае ўплыў Мікеланджэла і блізкі да маньерызму. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia