Анікіта Пятровіч Хатулёў
Анікіта Пятровіч Хатулёў (руск.: Аникита Петрович Хотулёв; 1871—1942)[1] — жывапісец. БіяграфіяНарадзіўся ў 1871 г. Вучыўся ў майстэрні маскоўскага іканапісца Ц. І. Цюрына, затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства[1]. Атрымаў два малыя сярэбраныя медалі[2]. У 1896—1900 гадах вучыўся ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу[3]. Атрымаў 2 лістапада 1900 г. званне мастака за карціну «Правінцыйная дапамога»[2]. Загадваў мастацкімі курсамі Таварыства рускіх мастакоў[4], дзе вучыўся ў 1918—1919 гг. М. М. Філіповіч[3]. Працаваў рэдактарам-мастаком ў штотыднёвым мастацка-сатырычным часопісе «Светает». Другі нумар часопіса быў канфіскаваны паліцыяй, а Хатулёў аштрафаваны[4]. Памёр у 1941[3] ці 1942 годзе[1]. Творчасць![]() Як мастак быў схільны да завостранай характарыстыкі мадэлі і жывапіснай нязмушанасці[3]. Вядомы ягоны партрэт беларускага дзеяча Івана Іванавіча Луцкевіча (1914), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. ВыглядМастак Васіль Якаўлеў так апісваў Хатулёва пры першай сустрэчы[5]:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia