Апалонія Савёнак
Апалонія Савёнак (дзявочае Раткевіч; 8 кастрычніка 1901, Лагойшчына — 10 красавіка 1982, Памона, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі педагог, пісьменніца. БіяграфіяНарадзілася ў 1901 годзе на Лагойшчыне. Скончыла БДУ. Сябра Краязнаўчага таварыства БДУ. У 1922 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Лявонам Савёнкам, які з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск на пачатку першай беларусізацыі[1]. У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Беларускай гімназіі ў лагерах Остэргофен і Розенгайм у Германіі выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі. Запісала успаманы пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гадоў. Памёрла ў 1982 годзе. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) побач з мужам. Сям’яЖонка Лявона Савёнка. У 1922 г. у іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia