Зора Кіпель
Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская эміграцыйная дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля, беларускага грамадска-культурнага эміграцыйнага дзеяча. БіяграфіяНарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1936—1941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым — у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі». У 1944 годзе разам з бацькамі выехала ў Германію. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене. У 1949—1954 гадах вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору. У 1955 годзе пераехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 годзе пабралася шлюбам з Вітаўтам Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 годзе скончыла магістратуру Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і інфармацыйныя тэхналогіі» і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 годзе заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 годзе скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта. Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 1979—1983 гадах была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гадах была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1998 годзе разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 2003—2004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых буйных англійска-беларускіх слоўнікаў. Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц. Памерла 14 красавіка 2003 года. Пахавана ў Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі) на беларускіх могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia