Аперацыя «Дні пакаяння»Раніцай 26 кастрычніка 2024 года Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пачала наносіць авіяўдары па ваенных аб’ектах у Іране[1]. У атацы задзейнічаны звыш 100 самалётаў, у тым ліку стэлс-знішчальнікі F-35[2]. Атакі сталі адказам на іранскія ўдары па Ізраілю ў пачатку месяца[1]. Аперацыя атрымала назву «Дні пакаяння»[3]. Дзяржаўная тэлевізійная служба Ірана распаўсюдзіла паведамленні аб гуках выбухаў па ўсім Тэгеран. Атака, відавочна, была накіраваная на склад зброі і казармы[1]. Паведамлялася таксама пра выбухі ў горадзе Карадж, размешчаным на захад ад Тэгерана[4]. Акрамя таго, выбухі былі чутныя паблізу Мешхеда, Керманшаха, Зенджана[5][6][7]. Гэта першая ў гісторыі ваенная аперацыя на тэрыторыі Ірана, за якую Ізраіль афіцыйна ўзяў адказнасць[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia