Раней паміж дзвюма краінамі праходзіў проксі-канфлікт[8]. Іранцы аказвалі падтрымку ўсім антыізраільскім сілам: шыіцкім апалчэнням Лівана і палесцінскім групоўкам. Ізраільцяне, у сваю чаргу, садзейнічалі баевікам «Арганізацыі маджахедаў іранскага народа», наносілі авіяўдары па іранскіх саюзніках у Сірыі і забівалі іранскіх навукоўцаў-ядзершчыкаў[9].
7 кастрычніка 2023 года баевікі ХАМАС з тэрыторыі сектара Газа ўварваліся ў Паўднёвы Ізраіль. Аперацыя праводзілася пры актыўнай падтрымцы Ірана[10][11]. Акрамя таго, саюзная Тэгерану ліванская групоўка «Хезбала» пачала напады на Паўночны Ізраіль[12].
Ход падзей
1 красавіка 2024 года ў выніку ізраільскага авіяўдару было разбурана іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя), загінулі 16 чалавек, у тым ліку высокапастаўлены супрацоўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі.
Днём 13 красавіка ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі захапілі ў Армузскім праліве кантэйнеравоз MSC Aries, які належаў ізраільскаму мільярдэру[18][19].
Увечары каля 22 гадзін[20] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[6]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[21]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[22]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[23].
Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[24]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[25].
Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[20]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[26]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[27], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[28].
Увечары 1 кастрычніка Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілю. У ходзе ўдару былі выкарыстаныя каля 200 балістычных ракет, уключаючы гіпергукавыя ракеты «Фатах-1» і «Фатах-2», якія атакавалі цэлі па ўсёй тэрыторыі Ізраіля[33][34][35]. 26 кастрычніка Ізраіль нанёс удары ў адказ[36].
↑Holmes, Oliver; Dehghan, Saeed Kamali (10 May 2018). "Fears grow as Israel and Iran edge closer to conflict". The Guardian. Архівавана з арыгінала 27 March 2019. Праверана 22 May 2019. Israel and Iran have been urged to step back from the brink after their most serious direct confrontation, with Israeli missiles being fired over war-torn Syria in a "wide-scale" retaliatory attack many fear could drag the foes into a spiralling war.