Аперацыя «Таненберг»![]() Апера́цыя «Та́ненберг» (ням.: Unternehmen «Tannenberg») — кодавая назва нямецкай аперацыі па масавым знішчэнні палякаў у перыяд Другой сусветнай вайны (частка Плана «Ост»). Спісы палякаў (ням.: Sonderfahndungsbuch Polen), падрыхтаваныя немцамі яшчэ да пачатку вайны, налічвалі больш за 61 000 прадстаўнікоў польскай эліты: актывістаў, інтэлігенцыі, навукоўцаў, акцёраў, дзяржаўных дзеячаў і інш., якія павінны былі быць знішчаны. Члены нацыянальнай нямецкай меншасці, якія пражывалі ў Польшчы, дапамагалі ў падрыхтоўцы спісаў. План быў створаны ў маі 1939 года. Пасля загаду Адольфа Гітлера для выканання аперацыі «Таненберг» было створана адмысловае падраздзяленне ў Галоўным упраўленні імперскай бяспекі (ням.: Reichssicherheitshauptamt). Яно камандавала мноствам айнзацгруп (ням.: Einsatzgruppen der Sicherheitspolizei und des SD), сфарміраваных з гестапа, крымінальнай паліцыі (ням.: Kripo) і чыноўнікаў SD, якія тэарэтычна былі падпарадкаваны камандаванню Вермахта. Іх задача заключалася ў тым, каб арыштаваць усіх людзей, пералічаных у спісах. Спачатку, у жніўні 1939 года, у Германіі былі арыштаваны і забіты прыкладна 2000 актывістаў арганізацый польскай меншасці. Другая частка аперацыі пачалася 1 верасня 1939 і скончылася ў кастрычніку, стаўшы прычынай прынамсі 20 000 ахвяр, забітых у 760 масавых расстрэлах, здзейсненых адмысловымі адзінкамі або айнзацгрупамі пры дапамозе рэгулярных часцей Вермахта. Акрамя таго, адмысловае фарміраванне было створана на базе нямецкай меншасці ў Польшчы (ням.: Selbstschutz), члены якога навучаліся перад вайной у Германіі дыверсійнай і партызанскай барацьбе. Фарміраванне набыло благую рэпутацыю за масавы гвалт і па гэтай прычыне было распушчана нацысцкімі ўладамі пасля поўнай акупацыі Польшчы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia