Апостальская адміністратура

Апостальская адміністратура — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-Каталіцкай Царкве, якая функцыянуе амаль як дыяцэзія. Апостальская адміністратура ўсталёўваецца ў тых выпадках, калі па якіх-небудзь сур'ёзных прычынах паўнавартасная дыяцэзія не можа быць заснавана (Кодэкс кананічнага права, глава 371 § 2). У ліку магчымых прычын могуць фігураваць нявызначанасць межаў дыяцэзіі ў сувязі з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі дзяржаў адна да адной, складанасці ў адносінах паміж Царквой і дзяржавай і інш.

У наш час у Каталіцкай царкве існуюць 10 апостальскіх адміністратур, з іх 7 — лацінскага абраду, 2 — візантыйскага і 1 — персанальная адміністратура каталікоў-традыцыяналістаў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya