Апостальская адміністратура Эстоніі
Апостальская адміністратура Эстоніі (лац.: Administratio Apostolica Estoniensis) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Талін, Эстонія. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Эстоніі. ГісторыяПасля здабыцця незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе дзяржава гарантавала грамадзянам свабоду сумлення. Святы Прастол прызнаў Эстонію 10 кастрычніка 1921 года. У 1924 годзе ўтворана апостальская адміністратура Эстоніі. Да моманту, калі Эстонія ў 1940 годзе была далучана да СССР, у краіне налічвалася каля 5 тысяч каталікоў. У савецкі перыяд Каталіцкая царква ў Эстоніі падвяргалася рэпрэсіям, былі закрыты ўсе храмы, акрамя двух, многія святары прайшлі праз турмы і лагеры. Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Эстоніі 28 жніўня 1991 года былі зноў усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Эстонскай Рэспублікай і Святым Прастолам. У 1993 годзе краіну наведаў Папа Рымскі Ян Павел II. Сучасны станПаводле звестак на 2017 год, у краіне налічвалася 6 500 каталікоў, 14 святароў і 9 прыходаў[1]. Кафедральным саборам апостальскай адміністратуры Эстоніі з’яўляецца сабор Святых Пятра і Паўла ў Таліне. Паводле звестак перапісу 2000 года, каталікі Эстоніі размяркоўваліся па нацыянальнасці наступным чынам: эстонцы — 1736, палякі — 867, беларусы — 831, літоўцы — 749, рускія — 713, украінцы — 290, латышы — 182, фіны — 77, немцы — 73, іншыя — 227[2]. Каталіцкія прыходы існуюць у Таліне, Тарту, Пярну, Валзе, Ахтмэ, Нарве, Сіламяэ, Ракверэ і Ківіылі[3]. У Таліне таксама размешчаны адзіны ў краіне грэка-каталіцкі прыход, які адміністрацыйна адносіцца да Украінскай грэкакаталіцкай царквы. Ардынарыі
Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia