Дэрпцкае біскупства
Дэрпцкае біскупства (ням.: Bistum Dorpat) — духоўна-феадальнае княства ў Лівонскай Канфедэрацыі, якое існавала ў 1224—1558 гадах у паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Эстоніі на тэрыторыі паветаў Тартумаа, Пылвамаа, Вырумаа, Йыгевамаа і Валгамаа. Цэнтр у горадзе Дэрпце (Юр’еве). Межы біскупства не супадалі з межамі замацаванай за біскупам каталіцкай дыяцэзіі: апошняя, апроч самога біскупства, уключала землі на захад ад яго, якія належалі Лівонскаму ордэну. У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Курляндскае і Эзэль-Вікскае біскупствы ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў сярэдневяковай Прыбалтыкі[1], якая ўвесь час канфліктавала як са славянамі (Наўгародская рэспубліка, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае), так і са скандынаўскімі краінамі (Швецыя, Данія). Фармальнай нагодай да паходаў нямецкіх крыжакоў было заваяванне і хрысціянізацыя эстаў, а асноўнай мэтай — каланізацыя земляў. Першым біскупам дэрпцкім быў Герман Буксгеўдэн, брат рыжскага біскупа і кіраўніка Лівонскага крыжовага паходу Альберта Буксгеўдэна. На чале біскупства стаяў каталіцкі біскуп, якога выбіралі капітулам саборных канонікаў, гэта значыць калегіяй вышэйшых мясцовых кафедральных святароў. Біскуп быў таксама найбуйнейшым феадалам-землеўладальнікам княства, хоць частка яго земляў была перададзена ў рукі ваенных, якія сталі васаламі біскупа. Нямецкае духавенства і рыцары-феадалы наклалі феадальныя павіннасці на раней свабоднае мясцовае эсцкае і славянскае сялянства. ГісторыяУ 1211 г. біскуп рыжскі Альберт заснаваў Леальскую дыяцэзію на захадзе Эстоніі. У 1223—1224 гадах эсты ў саюзе са славянскім князем Вячкам беспаспяхова абаранялі горад Юр’еў ад нямецкіх рыцараў-крыжакоў. Пасля ўзяцця немцы пераназвалі яго ў Дорпат (ням.: Dorpat), ці Дэрпт, а біскуп леальскі Герман у 1224 г. выбраў яго ў якасці сваёй новай рэзідэнцыі, стаўшы біскупам дэрпцкім. 6 лістапада 1225 г. рымскі кароль Генрых зацвердзіў яго дэрпцкім князем. У 1242 г. эсцкае войска біскупа Германа пацярпела паражэнне ад наўгародскага князя Аляксандра Неўскага ў знакамітым Лядовым пабоішчы. Дакументальна вядома, што ў 1268 г. біскуп дэрпцкі Фрэдрык называў сябе яшчэ і «біскупам карэльскім», але паходжанне гэтага тытула застаецца незразумелым[2]. Дэрпцкае біскупства таксама вяло актыўны гандаль у рамках Ганзейскага саюза. У канцы XIV ст. біскупам дэрпцкім стаў Дытрых Дамераў, закляты вораг Лівонскага ордэна, які ўступіў у кааліцыю супраць яго з Вялікім Княствам Літоўскім, Мекленбургам і віталійскімі братамі (вядомымі піратамі Балтыйскага мора). Ён нават папрасіў англійскага караля Рычарда II узяць Дэрпт пад яго пратэкцыю. Ордэн беспаспяхова атакаваў біскупства ў 1379 г. і пасля заключэння мірнага пагаднення страціў права закліку васалаў біскупа да ўдзелу ў ваенных кампаніях. У апошнія гады існавання біскупства ў яго пагоршыліся адносіны з Расіяй, што пазней стала асноўнай нагодай да Лівонскай вайны. Цар Іван Грозны запатрабаваў, каб біскупства выплаціла яму велізарную даніну ў 40 000 талераў. Ён настойваў, што Дэрпт з’яўляўся старажытнай славянскай крэпасцю Юр’евам, маючы на ўвазе кароткі перыяд славянскага ўплыву ў землях эстаў, якія падпарадкаваў князь Яраслаў Мудры ў 1030—1061 гг. Кіраўніцтва біскупства спрабавала паменшыць суму даніны для працягу перамір’я, але цар адмовіўся ад дыпламатычных мер і абвясціў вайну. У 1558 г. Дэрпт быў узяты расійскімі войскамі і Дэрпцкае біскупства спыніла сваё існаванне. ![]() Знешняя палітыкаАгульная плошча Дэрпцкага біскупства ў перыяд найбольшай экспансіі германскіх крыжакоў склала каля 9600 км². Пазней, па волі Ордэна, дэрпцкі біскуп таксама стаў вырашаць царкоўныя пытанні ў ордэнскіх землях непасрэдна на захад ад біскупства (да Рыжскага і Пярнускага заліваў Балтыйскага мора). З усіх бакоў, акрамя ўсходняга, біскупства акружалі землі рыцараў Лівонскага ордэна, на ўсходзе з ім спачатку межавала Наўгародская рэспубліка, былыя васальныя землі якой ордэн і біскупства, уласна, і займалі. Затым пасля аб’яднання рускіх земляў галоўным усходнім суседам стала Рускае царства (Маскоўская дзяржава). Біскупства мела ўскраіннае становішча, а таму праводзіла вельмі варожую палітыку крыжовых паходаў у дачыненні да суседніх славянскіх земляў пры падтрымцы ордэна і Папы Рымскага. Галоўную ролю ў стрымліванні біскупства ў пачатку XII[удакладніць] стагоддзя адыгрывала старажытная крэпасць Ізборск, якая атрымала за гераічнасць сваіх абаронцаў мянушку «Жалезны горад». У XVI стагоддзі Дэрпцкае біскупства перажыло востры ўнутраны крызіс з-за феадальнай міжусобіцы, а таксама барацьбы каталікоў з пратэстантамі у працэсе Рэфармацыі[1]. Часткова славянізаваныя ў X—XIII стст. эсты-сету пры гэтым захоўвалі прыхільнасць да праваслаўя нават ва ўмовах моцнага рэлігійнага ціску з боку нямецкага духавенства. Скарыстаўшыся рэлігійнымі канфліктамі ў біскупстве, у 1558 годзе Іван Грозны спыніў яго існаванне, захапіўшы яго сталіцу Дэрпт. Пасля гэтага ў праваслаўе перайшла і частка мясцовых балтыйскіх немцаў, якая стамілася ад каталіцка-пратэстанцкіх звад[крыніца?]. ЗамкіЦэнтрам біскупства быў Дэрпцкі замак (эст.: Toomemagi). Ён быў пашкоджаны падчас Паўночнай вайны і ў XVIII ст. быў разабраны, пазней (у пачатку XIX ст.) на яго месцы была пабудавана абсерваторыя. Дэрпцкі сабор быў пашкоджаны падчас пратэстанцкай рэфармацыі і знаходзіцца ў разбураным стане з XVII ст. Акрамя Дэрпта, у біскупстве было яшчэ пяць каменных замкаў:
Дэрпцкія біскупы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia