Араўкарыевыя
Араўкарыевыя (Araucariaceae) — сямейства голанасенных раслін. АпісаннеВечназялёныя высокія дрэвы да 60 м увышыню і да 1 м ў дыяметры. У будове вегетатыўных органаў маецца шэраг прымітыўных прыкмет. У адрозненне ад іншых хвойных у араўкарыевых даволі моцны асяродак. Трахеіды другаснай драўніны (да 3 мм) — самыя доўгія сярод хвойных. Па будове і размяшчэнні пор яны нагадваюць трахеіды кардаітавых (Cordaitales) і старажытных хвойных лебахіевых (Lebachiaceae) з палеазою. Драўнінная парэнхіма адсутнічае. Смаляных хадоў у ствалах няма. Лісты араўкарыевых часцей вялікія, шырокія, амаль яйцападобныя, ці параўнальна дробныя — лінейныя, ігольчастыя. Яны густа сядзяць на галінах. ПашырэннеГэта вельмі старажытная група хвойных. Вядомы з трыясу. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Палінезіі. Сям'я ўключае тры роды: араўкарыю (Araucaria), агаціс (Agathis) у кожным з іх прыблізна да 15-20 відаў і валемію (Wollemia) — манатыпны род. Араўкарыевыя каштоўныя сваёй драўнінай, многія дэкаратыўныя. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia