Аркадзь Андрэевіч Гейнэ
Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (10 студзеня 1919, Бешанковічы — 16 снежня 1942, Валгаградская вобласць, Расія) — беларускі паэт[1]. БіяграфіяНарадзіўся 10 студзеня 1919 года ў Бешанковічах у сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года[1][2][3]. Пахаваны ў пасёлку Верхнякумскі Валгаградскай вобласці[3]. ТворчасцьВершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў 1934 г. у рэспубліканскай газеце «Піянер Беларусі». Друкаваў вершы, байкі, рэцэнзіі, артыкулы ў газетах «Лім», «Сталінская моладзь», «Звязда», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя рэвалюцыі», «Іскры Ільіча». У 1939 г. выйшаў у свет першы паэтычны зборнік «Шчаслівая зорка»[3]. У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталогіі, А. Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зліліся пачуццё кахання з пачуццём любові да Радзімы. Сачыненні
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia