Аркадзь Сцяпанавіч Крук
Арка́дзь Сцяпа́навіч Крук (16 лютага 1920, Яснаўка ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). БіяграфіяВучыўся ў Пярэжырскай школе, на рабфаку ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, з 1958 г. працаваў у ім (у 1961—1985 — прарэктар, у 1965—1987 — загадчык кафедры). Быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства траўматолагаў-артапедаў, старшынёй спецыялізаванай навуковай рады медінстытута, членам рэдакцыйнай рады часопіса «Артапедыя, траўматалогія і пратэзаванне» Навуковая дзейнасцьАўтар шматлікіх навуковых прац па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі. Апублікаваў 220 навуковых прац. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia