Арланда (фільм)«Арланда» (англ.: Orlando) — мастацкі фільм 1992 года, экранізацыя аднайменнага рамана Вірджыніі Вульф. Галоўную ролю выканала Цільда Суінтан. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Вялікабрытаніі, Расіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў. Фільм адзначаны кінапрэміяй «Фелікс» у намінацыі «Найлепшы малады еўрапейскі фільм». СюжэтФільм падзелены на сем сэнсавых частак — Смерць, Каханне, Паэзія, Палітыка, Грамадства, Секс і Нараджэнне — і ахоплівае перыяд у 350 год. Першую палову гэтага тэрміну Арланда пражывае як мужчына, а другую як жанчына. Першая частка і гісторыя Арланда пачынаюцца ў эпоху каралевы Лізаветы І, якой спадабаўся прыгожы шаснаццацігадовы юнак — яна робіць яго сваім фаварытам. На смяротным ложы яна адарвае яго значнай маемасцю, а наўзамен просіць заставацца яго вечна маладым. Другая частка апісвае гісторыю першага моцнага пачуцця Арланда – кахання да дачкі рускага пасла Сашы, з якой ён пазнаёміўся катаясь на каньках па замерзлай Тэмзе падчас Вялікіх халадоў 1607 года. Але Саша здраджвае пачуццям Арланда і, разчараваўшыся ў жанчынах, он з’язджае ў свой маентак, дзе засыпае на цэлы тыдзень. Прачнуўшыся, Арланда знаходзіць новае зацікаўленне — паэзію, — і выпісвае з Лондана вядомага паэта, каб гутарыць з ім аб мастацтве, але і той не спраўджвае яго чаканняў. Развітаўшыся з чарговыымі іллюзіямі, Арланда адпраўляецца з пасольствам у Канстанцінопаль — так пачынаецца чацвертая частка фільма. Ен робіць палітычную кар’еру, але, аднойчы заснуўшы, прачынаецца істотай іншага полу. Ужо як жанчына, Арланда вяртаецца ў Англію, дзе за час, пакуль яна адсутнічала, надышла эпоха Асветніцтва. Яна ўваходзіць ў вышэйшы свет, наведвае салоны, але хутка ей надакучвае і гэты занятак. Завяршыўшы з вышэйшым светам, Арланда знаеміцца з Мармадзьюкам Шэлмердзінам (яго іграе Біллі Зейн). Закахаўшыся ў яго, яна адкрывае для сябе секс. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Арланда сановіцца маці і аўтарам – і гэта становіцца фіналам фільма. У ролях
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia