Вільгельм III АранскіВільгельм III, прынц Аранскі, або Вілем ван Аране-Насау (нідэрл.: Willem Hendrik, Prins van Oranje; 14 лістапада 1650, Гаага - 8 сакавіка 1702, Лондан) — кіраўнік Нідэрландаў (статхаўдэр) з 28 чэрвеня 1672 г., кароль Англіі (пад імем Вільгельм III, англ. William III) з 13 лютага 1689 года і кароль Шатландыі (пад імем Вільгельм II, англ. William II) з 11 красавіка 1689 года. Англійскія гісторыкі практычна аднадушна даюць Вільгельму III як кіраўніку Англіі і Шатландыі высокую ацэнку. У гады яго кіравання былі праведзены глыбокія рэформы, была закладзена аснова палітычнай і гаспадарчай сістэмы краіны. У гэтыя гады пачынаецца імклівы ўзлёт Англіі і яе ператварэнне ў магутную сусветную дзяржаву. Адначасова закладваецца традыцыя, па якой улада манарха абмяжоўваецца шэрагам заканадаўчых актаў, устаноўленых фундаментальным «Білем аб правах англійскіх грамадзян». Генеалагічнае дрэваЗлева — лінія бацькі (Аранскія), справа — лінія маці (Сцюарты).
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia