Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва
Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва (арм.: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Ерэван. ГісторыяУ 1921 годзе пры нядаўна створаным Ерэванскім дзяржаўным універсітэце адкрылася тэхнічнае вучылішча, якое выпусціла сваіх першых студэнтаў у 1928 годзе. У ліпені 1930 года быў створаны Армянскі будаўнічы інстытут, які на гэтым этапе меў кафедры архітэктуры і будаўніцтва, гідралогіі і хімічнай інжынерыі. 11 ліпеня 1989 года на базе адпаведных кафедраў і кафедраў Армянскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта пастановай Савета Міністраў Армянскай ССР быў створаны архітэктурна-будаўнічы інстытут. У 2000 годзе ён быў перайменаваны ў Ерэванскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы щніверсітэт. У 2014 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia