Армія маджахедаў
Армія маджахедаў (араб. جيش المجاهدين; Джэйш аль-Муджахідзін, Армія Маджахедзіна) — аб’яднанне шэрагу палявых камандзіраў розных ісламісцкіх груповак, якія ўдзельнічалі ў сірыйскім канфлікце як супраць урадавых войскаў Башара Асада, так і супраць іншай ісламісцкай арганізацыі — «Ісламская дзяржава» (ІД)[2]. Баевікі абвінавачвалі лідараў ІД у дэстабілізацыі абстаноўкі на акупаваных імі тэрыторыях, раней падкантрольных сірыйскім сілавікам[3]. Прадстаўнікі кааліцыі абвясцілі аб сваіх планах правесці наступленне ў правінцыях Ідліб і Алепа, а пасля і ў астатніх рэгіёнах краіны[4]. Фракцыя была сфарміравана ў студзені 2014 года выхадцамі з вёсак і гарадоў блізу Алепа[5][6]. У групоўкі не было выразнай палітычнай праграмы, аднак яе члены шмат у чым падзялялі ісламісцкія погляды, у адрозненне ад свецкай «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА), з якой супрацоўнічалі раней[5]. Станам на студзень 2014 года колькасць групоўкі складае па розных ацэнках ад 5[7] да 12 тысяч[8] баевікоў. Групоўка карысталася ваеннай падтрымкай ЗША і манархій Персідскага заліва — так яшчэ ў верасні 2014 года Злучаныя Штаты заяўлялі пра гатоўнасць пачаць пастаўкі зброі баевікам, якія выступаюць супраць ІД[9]; у тым жа месяцы 50 членаў групоўкі прайшлі ваенную падрыхтоўку на тэрыторыі Катара[10]. 6 мая 2015 года «Армія маджахедаў» і яшчэ 13 паўстанцкіх груповак, якія дзейнічалі ў прыгарадах Алепа, прынялі ўдзел у сумеснай аперацыі[11]. Па даных Мінабароны Расіі, на снежань 2016 года ў групоўку ўваходзілі 13 атрадаў агульнай колькасцю каля 8 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 года[12]. У 2017 годзе, пасля шэрагу сутыкненняў паміж рознымі апазіцыйнымі групоўка, «Армія маджахедаў» была разбіта, а яе баевікі далучыліся да іншых фракцый[13]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia