Башар Асад
Башар Хафез аль-Асад (араб. بشار حافظ الأسد; нар. 11 верасня 1965[1][2][…], Дамаск, Баасісцкая Сірыя[3]) — сірыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, 16-ы прэзідэнт Сірыі (2000—2024). Пераабраны ў 2007, 2014 і 2021 гадах. БіяграфіяРаннія гадыНарадзіўся 11 верасня 1965 года ў Дамаску ў сям’і камандуючага сірыйскімі ВПС і СПА брыгаднага генерала Хафеза Асада, які стаў пазней прэзідэнтам Сірыі. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у элітным араба-французскім ліцэі «Хурыя» у Дамаску. У 1982 годзе завяршыў навучанне ў ліцэі і атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1988 годзе з чырвоным дыпломам скончыў медыцынскі факультэт Дамаскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Урач-афтальмолаг», пасля чаго працаваў у ваенным шпіталі Тышрын ў прыгарадзе Дамаска. У 1991 годзе (па іншых дадзеных — у 1992 годзе) з’ехаў на стажыроўку ў Вялікабрытанію — у афтальмалагічны цэнтр Western Eye Hospital пры бальніцы Святой Марыі, размешчанай у раёне Падынгтан ў Лондане. За мяжой Асад узяў сабе псеўданім, каб ніхто не ведаў, што ён сын сірыйскага прэзідэнта. Ён удзельнічаў у міжнародных навуковых сімпозіумах і аддаваў перавагу праводзіць час у коле сірыйскіх інтэлектуалаў. Акрамя афтальмалогіі, захапляўся інфарматыкай. Першапачаткова сваім пераемнікам на пасадзе кіраўніка дзяржавы Хафез Асад бачыў свайго старэйшага сына Басіля, але той загінуў у 1994 годзе ў аўтакатастрофе. Пасля гібелі брата Башар вярнуўся ў Сірыю. Ён паступіў у ваенную акадэмію ў сірыйскім горадзе Хомс і ў 1995 годзе ў званні капітана ўжо камандаваў танкавым батальёнам, затым узначальваў Рэспубліканскую гвардыю. У студзені 1999 года яму было прысвоена званне палкоўніка. На чале дзяржавыХафез Асад памёр 10 чэрвеня 2000 года ад сардэчнай недастатковасці. На наступны дзень пасля смерці сірыйскага лідара выканаўца абавязкаў прэзідэнта Сірыі, першы віцэ-прэзідэнт Хадам прысвоіў Башару Асаду званне генерал-лейтэнанта і прызначыў яго вярхоўным галоўнакамандуючым арміі. Сірыйскі парламент змяніў канстытуцыю, знізіўшы мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты з 40 да 34 гадоў адмыслова для абрання на гэтую пасаду Башара Асада. 20 чэрвеня на з’ездзе кіруючай партыі Баас Башар Асад быў абраны генеральным сакратаром і вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты, а праз тыдзень яго кандыдатура была адобрана парламентам. 10 ліпеня ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога Башар Асад быў абраны прэзідэнтам Сірыі, набраўшы 97,29 % галасоў. 27 мая 2007 года ў Сірыі прайшоў чарговы рэферэндум па перавыбранні Асада кіраўніком дзяржавы. У выбарчы бюлетэнь было ўключана толькі адно пытанне: «давяраеце вы кіраванне краінай Башару Асаду да 2014 года?». Па выніках рэферэндуму Башар Асад быў пераабраны на другі тэрмін, набраўшы 97,62 % галасоў. Адхіленне ад улады8 снежня 2024 года, у сувязі з наступленнем паўстанцаў і падзеннем Дамаска, пакінуў Сірыю[6] і збег у Расію[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia