Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец (28 ліпеня (10 жніўня) 1916, в. Бераснёўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 20 жніўня 1944) — удзельнік польскага пахода РСЧА (1939) і Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 7-й арміі 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшыня[1]. БіяграфіяЮхнавец, беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, пасля уладкаваўся трактарыстам у калгас. У рады Савецкай Арміі ўступіў ў 1938 годзе. Юхнавец прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе[2][3][4][5][1]. У 1940 годзе працаваў трактарыстам у Бягомльскую МТС . На фронце з 1941 года (паводле іншых звестак, з лютага 1943 года[2][4]), вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст. Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Беларусі і Польшчы[1]. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А. Г. Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам, асабіста паланіўшы 27 салдат праціўніка[3][5]. Да ліпеня 1944 года быў памочнікам камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 70-й арміі 1-га Беларускага фронту. 26 ліпеня 1944 года праводзілася разведка праціўніка ў вёсцы Беразоўка (на паўночны ўсход ад горада Бяла Падляска), і старшына Юхнавец паланіў двух варожых салдат і здолеў даставіць іх у штаб палка. На наступны дзень, 27 ліпеня, старшына выйшаў на калону праціўніка і здолеў нейтралізаваць галаўную машыну, адкарэктаваўшы агонь савецкай артылерыі на сябе. Аперацыя прывяла да знішчэння 30 машын з ваеннымі грузамі і 150 ворагаў[1]. Загінуў 20 жніўня 1944 года ў баях пад Варшавай[1]. Пахаваны ў в. Множ (Польшча)[2][5][1]. 25 верасня 1944 гады Юхнаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Быў кандыдатам у члены КПСС[2][3][4][5]. УзнагародыЗванне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.09.1944 г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. ПамяцьІмем А. Г. Юхнаўца названы вуліца ў Бягомлі і Докшыцах і школа ў в. Бераснёўка[1], на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia