Польская Народная Рэспубліка
Польская Народная Рэспубліка (ПНР, польск.: Polska Rzeczpospolita Ludowa) — польская сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1945—1989 (афіцыйная назва ў 1952—89, у 1945—52 — Польская Рэспубліка). Краіна была членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі. ![]() У адпаведнасці з рашэннем Тэгеранскай канферэнцыі (1943) тэрыторыя ПНР у параўнанні з даваеннай Польшчай была «ссунутая» на захад і стала трохі меншай, але цяпер уключала высокаразвітыя землі на ўсход ад Одэра і Нейсе, а таксама працяглую берагавую лінію (паўнавартасны выхад да мора). Дзякуючы дапамозе СССР і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ПНР пабудавала сучасную эканоміку, адну з буйнейшых у Еўропе. Разам з тым, Польшча актыўна карысталася крэдытамі Захаду (да 1980 года запазычанасць дасягнула 23 млрд. долараў ЗША), што стала адной з прычын эканамічнага крызісу 1980-х. 13 снежня 1981 у Польшчы ўведзена ваеннае становішча. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia