Арсен Восіпавіч Турцэвіч
Арсен Восіпавіч Турцэ́віч (7 (19) мая 1849, Мінская губерня — пасля 1915) — археограф і гісторык. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і святара Харкавіцкай Мікалаеўскай царквы Іосіфа Сямёнавіча Турцэвіча. Скончыў 4 класы Мінскага духоўнага вучылішча, з якога перайшоў у Мазырскую гімназію, дзе скончыў таксама 4 класы (1868). У 1872 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў выкладчыкам у навучальных установах Літвы ў Шаўляі і Вільні. З 1901 г. у Віленскай археаграфічнай камісіі. Аўтар падручніка «Руская гісторыя (у сувязі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага)» (13-е выданне, 1911), навучальнага дапаможніка «Хрэстаматыя па гісторыі Заходняй Расіі» (1892), манаграфіі «Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши» (1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі» і інш. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia