Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)
Рэчыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларасійскай, Мінскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 1796—1926 гг. Цэнтр — Рэчыца. Гісторыя29 кастрычніка 1796 года на тэрыторыі, што ўвайшла ў Чарнігаўскае намесніцтва, з далучэннем часткі былога Кіеўскага ваяводства, быў створаны Рэчыцкі павет. З 12 снежня 1796 г. у Маларасійскай губерні. 29 жніўня 1797 года павет перададзены ў Мінскую губерню з далучэннем часткі прылеглых тэрыторый Мазырскага павета. У 1886 годзе ў павеце было 405 вёсак. У 1894 годзе — 52 мястэчкі, 861 гандлевае прадпрыемства, 34 пачатковыя і царкоўна-прыходскія школы, некалькі школ граматы і хедэраў, 5 цэркваў, 3 касцёлы, некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, 2 бальніцы, 4 прыёмныя пакоі, 7 аптэк, 6 паштова-тэлеграфных і 5 паштовых устаноў. З красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні. 10 красавіка 1920 года акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі павета былі далучаны да Мазырскага павета.[1] У снежні 1926 года павет быў скасаваны. Воласці перайменаваны ў раёны. Воласці
Ураднікі паветаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia