Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян
Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян (26 красавіка 1897, г. Нуха, Азербайджан — 29 ліпеня 1955) — урач-неўролаг, філосаф. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1947). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн. БіяграфіяСкончыў 2-і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны і медыцынскі факультэты, 1926), Інстытут чырвонай прафесуры. Працаваў у 2-м Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (з 1924, паралельна з вучобай загадчык кафедры грамадскіх навук), Азербайджанскім медыцынскім інстытуце (з 1930, загадчык кафедры філасофіі, асістэнт клінікі), часопісе «Азербайджанский медицинский журнал» (па сумяшчальніцтве, рэдактар), Азербайджанскім дзяржаўным навукова-даследчым інстытуце (па сумяшчальніцтве, намеснік дырэктара), газеце «Бакинский рабочий» (з 1933), Навукова-даследчым інстытуце гігіены працы і прафзахворванняў АМН СССР (1934—1941 і 1945—1950, загадчык аддзялення нервовых хвароб, навуковы супрацоўнік), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1950—1955 — загадчык кафедры нервовых хвароб, адначасова з 1952 — дэкан лячэбнага факультэта, з 1954 — загадчык кафедры гісторыі медыцыны, з 1955 — намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай работце), Віцебскай абласнай клінічнай бальніцы (па сумяшчальніцтве, з 1953, загадчык неўралагічнага аддзялення). Навуковыя інтарэсы: прафесійныя таксікозы нервовай сістэмы. Памёр 29 ліпеня 1955 года, пахаваны на Армянскіх могілках у Маскве. УзнагародыОрдэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны 2-й ступені (1945) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia