Артур Каценка
Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі. Кар’ераКлубнаяПачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі. У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату. 23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[4]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5]. У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[6]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7]. У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[8]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[9]. МіжнароднаяВыступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia