Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе. СпаборніцтваУ чэмпіянаце ўдзельнічаюць 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у Першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе канферэнцый. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме. З 2004 года для атрымання права на ўдзел у вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ. Удзельнікі сезона 2023 года
Гісторыя
Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР мінскае «Дынама», яшчэ пяць каманд, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць каманд з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а канчаўся восенню на «еўрапейскую» сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезона 1994—1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень». Колькасць каманд, якія гулялі ў лізе, вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992/1993 іх было 17). З 2010 года Вышэйшая ліга была скарочана да 12 каманд, якія гулялі ў 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбываў у Першую лігу, а перадапошні гуляў серыю з двух матчаў з другой камандай Першай лігі за права гуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне. У 2012 годзе каманда «Партызан» (Мінск) адмовілася ад выступлення ў Вышэйшай лізе, таму колькасць удзельнікаў таго сезона склала 11 каманд. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12, тады ж была зноў зменена сістэма правядзення: пасля двух кругоў каманды сталі падзяляцца на дзе шасцёркі, пасля чаго гулялі яшчэ два кругі, каб вызначыць месца ў сваіх шасцёрках. З сезона 2015 года колькасць каманд павялічылася да 14, такім чынам каманда, якая заняла апошняе месца ў сезоне 2014 года, згуляла стыкавыя матчы з трэцяй камандай Першай лігі, а наўпрост Вышэйшую лігу не пакінула ніводная каманда. У сезоне 2016 года колькасць каманд павялічылася да 16. Турнір праходзіць у два кругі. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца ў Вышэйшай лізе выбываюць у Першая лігу. Клубы, якія занялі 1-е, 2-е месца ў Першай лізе, атрымліваюць права на выхад у Вышэйшую лігу. З 2019 года дадаліся таксама стыкавыя матчы паміж 14-й камандай Вышэйшай лігі і трэцяй каманды Першай лігі па выніках рэгулярнага сезона, пераможца якіх атрымлівае месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. Тытульныя спонсары
ПераможцыЧэмпіёнамі Беларусі станавіліся 8 клубаў: БАТЭ Барысаў — 15 разоў, Дынама Мінск — 7, Шахцёр Салігорск — 4, Славія Мазыр — 2, Дынама-Брэст, Гомель, Белшына Бабруйск і Дняпро Магілёў — па 1 разе. Геаграфія чэмпіёнаў БеларусіКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia