АрхаізмАрхаі́зм (грэч. αρχαιος — старадаўні, старажытны) — слова, моўны выраз, граматычная форма, якія былі характэрныя для старадаўняй мовы, але цяпер выйшлі з ужытку. Архаізмы часта выкарыстоўваюцца ў стылістычных мэтах, напрыклад, для надання мове ўрачыстасці, ці для перадачы атмасферы даўніны. У мовах з развітымі прафесійна-сацыяльнымі падсістэмамі (як, напрыклад, у англійскай) архаізмы могуць выконваць функцыю прафесійнага жаргону, што асабліва характэрна для юрыспрудэнцыі. У блізкароднасных мовах можа назірацца з’ява, калі некаторае слова з’яўляецца архаізмам у адной мове, але актыўна ўжываецца ў другой. Напрыклад,
Ад архаізмаў могуць утварацца шырокаўжывальныя вытворныя словы, напрыклад, ад «чало» паходзіць слова «узначальваць», выраз «на чале». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia