Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі«Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі» (руск.: Архив Юго-Западной России, издаваемый Комиссией для разбора древних актов, состоящей при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе) — зборнік дакументаў і літаратурных помнікаў Правабярэжнай і Заходняй Украіны XIV—XVIII стст. Выдадзены ў Кіеве на рускай мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асноўная крыніца выдання — Кіеўскі цэнтральны архіў, дакументы, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы XIV—XVIII стст., пратаколы і пастановы шляхецкіх сеймікаў за 1569—1726 гады, звесткі пра барацьбу ўкраінскага казацтва з польскай шляхтай у 1500—1768 гадах, акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканамічным і юрыдычным становішчы ўкраінскіх сялян 1498—1799 гадоў, перапісы яўрэйскага насельніцтва і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia