Правабярэжная Украіна![]() Правабярэжная Украіна (укр.: Правобере́жна Украї́на) — гістарычнае найменне тэрыторыі на правым беразе па цячэнні Днепра, у 1660—1917 гадах. ГісторыяСфармавалася падчас Руіны, пасля таго як левабярэжныя палкі адмовіліся прызнаваць уладу Юрыя Хмяльніцкага і пачалі выбіраць уласнага гетмана. Гэта становішча было замацавана Андросаўскім перамір'ем 1667 года, у якім Правабярэжная Украіна была падпарадкавана Рэчы Паспалітай, тым часам з'явіўся і сам тэрмін «Правабярэжная Украіна». Плошча каля 115 тыс км кв.[1] Бучацкі мір 1672 падзяліў Правабярэжную Украіну на 3 часткі: Падоллем (вобласць па Бузе і Левабярэжжы Днястра) авалодала Турцыя; Брацлаўшчына (сучасная Вінніцкая вобласць) і паўднёвая Кіеўшчына трапілі пад уладу правабярэжнага казацкага гетмана-васала Турцыі — П. Д. Дарашэнка; астатняя тэрыторыя Правабярэжнай Украіны належала Рэчы Паспалітай. У 1683 турэцкае панаванне на Правабярэжнай Украіне было ліквідавана. У выніку вайны супраць Турцыі Рэч Паспалітая па ўмовах Карлавіцкага міру 1698—1699 аднавіла сваё панаванне над часткай Правабярэжнай Украіны, дзе ўкараняўся цяжкі нацыянальны, рэлігійны і сацыяльны прыгнёт. Народ Правабярэжнай Украіны вёў барацьбу супраць польска-шляхецкага панавання (паўстанні 1702—1704, 1734, 1750, 1768 і інш.). У 1793 у выніку другога падзелу Польшчы Правабярэжная Украіна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Паняцці «Правабярэжная Украіна», «Правабярэжжа» ўжываюцца ў сучаснай літаратуры ў дачыненні да тэрыторыі, якая ахоплівае сучасную Кіеўскую, Чаркаскую, Кіраваградскую, Жытомірскую і Вінніцкую вобласці, часам таксама Хмяльніцкую і Ровенскую вобласці. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia