Арцём Іванавіч Барычэўскі
Арцём Іванавіч Барычэ́ўскі (28 чэрвеня 1891[1] — 2 лістапада 1969) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза (1945)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 28 чэрвеня 1891 года ў вёсцы Сэрныкы (цяпер Зарэчнэнскага раёна Ровенскай вобласці Украіны) у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў 5 класаў. Працаваў цесляром на доследнай станцыі пасёлку гарадскога тыпу Зернавы (цяпер горад Зернаград Растоўскай вобласці). Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года. У Чырвонай Арміі з 1918 года[1]. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі[2]. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры прарыве варожай абароны на паўночны захад ад горада Рагачова[1]. 14 ліпеня 1944 г. намеснік камандзіра батальёна капітан Арцём Барычэўскі на чале штурмавой групы адным з першых уварваўся ў горад Ваўкавыск[1][3] Гродзенскай вобласці Беларусі. Група, захапіўшы цэнтр горада, ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, знішчыўшы 50[1] агнявых кропак, 8[1] супрацьтанкавых гармат, дзясяткі салдат і афіцэраў праціўніка. Пасля вайны маёр А. І. Барычэўскі — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Зернаград Растоўскай вобласці[1]. Памёр 2 лістапада 1969 года, пахаваны ў Зернаградзе. Памяць
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
СпасылкіАрцём Іванавіч Барычэўскі на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia