Вярхоўны Савет СССР
Вярхоўны Савет СССР — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які дзейнічаў у перыяд з 1938 па 1991 гады. У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Ён быў вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР і фармальна лічыўся калектыўным кіраўніком дзяржавы (пачынаючы з 1989 года аднаасобным кіраўніком дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР, а з 1990 года — Прэзідэнт СССР). У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет збіраўся на сесіі (як правіла, двойчы ў год на два дні), у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўнічыя і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам. У 1989—1991 гадах — гэта пастаянна дзеючы заканадаўчы орган улады Савецкага Саюза[1]. Будынак Вярхоўнага Савета СССР размяшчаўся ў Крамлі. ГісторыяВярхоўны Савет СССР быў заснаваны Канстытуцыяй СССР 1936 года. Як вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Саюза ССР ён замяніў З'езд Саветаў СССР і Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР. Апошні працягваў функцыянаваць да першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР, якая была праведзена ў Маскве 12 студзеня 1938 года. Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета па Канстытуцыі 1936 года складаў 4 года, па Канстытуцыі 1977 года — 5 гадоў. Да 1989 года выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР праводзіліся ўсеагульным, роўным і прамым галасаваннем насельніцтва. Пачынаючы з 1989 года, Вярхоўны Савет СССР абіраўся З’ездам народных дэпутатаў СССР. Выбары і скліканні
СтруктураСкладаўся з дзвюх раўнапраўных палат — Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей[2]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia