Арцём Іванавіч Салодышаў
Арцём Іванавіч Салодышаў (5 кастрычніка 1910, вёска Лазаравічы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 27 студзеня 1960, Быхаў) — Герой Савецкага Саюза (24.03.1945). БіяграфіяУдзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. У Вялікую Айчынную вайну партызан, з 1943 г. камандзір узвода 810-га партызанскага палка, з 1944 г. на фронце. Камандзір стралковага аддзялення сяржант А. І. Салодышаў вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобл. 27.06.1944 г. пад моцным артылерыйска-мінамётным агнём пераправіўся цераз Дняпро на поўдзень ад Магілёва. У баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот, які стрымліваў наступленне савецкай пяхоты. Быў паранены, але поля бою не пакінуў. Агнём з аўтамата знішчыў 27 гітлераўцаў. Пасля вайны жыў у Быхаве, працаваў інспектарам Дзяржрыбнагляду. Пахаваны ў Быхаве. Імем А. І. Салодышава названы вуліца і завулак у Быхаве, яго імя насілі піянерскія дружыны Быхаўскай СШ № 4 і Навабыхаўскай СШ Быхаўскага раёна. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia