Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль "За ўзяцце Берліна" — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года ў гонар ўзяцця Берліна ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Згодна з Палажэннем аб медалі "За ўзяцце Берліна" ім узнагароджваліся «вайскоўцы Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Берліна, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада». Усяго медалём "За ўзяцце Берліна" ўзнагароджана больш за 1,1 мільёна чалавек. Медаль "За ўзяцце Берліна" - круглы, дыяметрам 32 мм, з латуні. На вонкавым боку медаля ў цэнтры адчаканены надпіс "За ўзяцце Берліна". Па ніжнім краі медаля - выява дубовага паўвянка, перавітага ў сярэдняй частцы стужкай. Над надпісам - пяціканцовая зорка. Медаль па адным боку абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля адчаканеная дата ўзяцця Берліна савецкімі войскамі: «2 мая 1945»; ніжэй - пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на адным і на адваротным боку медаля выпуклыя. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцікутнай калодачкай, якая служыць для мацавання медаля да адзення. Калодачка абцягнута шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі праходзяць пяць долевых палосак - тры чорныя і дзве аранжавыя. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia