Аршанскае духоўнае вучылішчаАршанскае духоўнае вучылішча — навучальная ўстанова ў Оршы. Адна з найстарэйшых навучальных устаноў Беларусі. ГісторыяУ 1808 г. імператарам Аляксандрам I, для распрацоўкі плана рэформы духоўных навучальных устаноў, заснаваны спецыяльны Камітэта аб удасканаленні духоўных вучылішчаў. У 1809 г. пачалася рэалізацыя гэтай рэформы. У Магілёўскай епархіі архіепіскап Магілёўскі і Віцебскі Варлаам (Шышацкі) спачатку планаваў адкрыць 5 павятовых і 15 прыходскіх вучылішчаў. У гэты спіс уваходзіла і Аршанскае павятовае духоўнае вучылішча. 23 лютага 1809 г. камісія духоўных вучылішчаў зацвердзіла зробленыя архіепіскапам Варлаамам прапановы, якія датычацца колькасці вучылішчаў і размеркавання паміж імі прыходаў Магілёўскай епархіі. 2 снежня 1809 г. камісія зацвярджае прызначэнне наглядчыка і настаўнікаў Аршанскага павятовага духоўнага вучылішча. 9 студзеня 1810 г. вучылішча пачало сваю працу. З 1842 г. размяшчалася ў памяшканнях Свята-Пакроўскага мужчынскага манастыра. Апошні выпуск, імаверна, адбыўся ў 1918 г. У 2001 г. у Оршы адкрыты філіял Віцебскага духоўнага вучылішча. У 2011 г. рашэннем Свяшчэннага Сінода (Журнал № 59 ад 30 мая 2011 г.) Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворана ў духоўную семінарыю. Віцебскае духоўнае вучылішча перанесена па месцы размяшчэння філіяла, то-бок у Оршу. У сакавіку 2013 г. у Статут Віцебскага духоўнага вучылішча ўнесены змены і дапаўненні, пасля якіх яно стала называцца Аршанскім духоўным вучылішчам. Кіраўнікі духоўнага вучылішчаНаглядчыкі:
Памочнікі наглядчыка (інспектары):
АддзяленніЁсць чатыры аддзяленні:
Ёсць завочны сектар. У вучылішчы навучаюцца студэнты розных узроставых катэгорый. Формы навучання дзённая і вячэрняя. |
Portal di Ensiklopedia Dunia