Аршанскія стаянкіАршанскія стаянкі каменнага веку — археалагічныя помнікі каля г. Орша Віцебскай вобласці. Стаянка — 1Стаянка грэнскай культуры за 0,5 км на поўнач ад горада, ва ўрочышчы Кабыльнікі, на правым карэнным беразе Дняпра, вышыня над узроўнем вады 25 м. Плошча каля 2000 м². У 1978 г. адкрыў і ў 1980—1987 гг. даследаваў 300 м² У. П. Ксянзоў. Культурны пласт разбураны ворывам. Знойдзены 2873 экз. расшчэпленых крэменяў і прылад працы. Пераважаюць адшчэпы, нуклеусы і пласціны. Сярод 124 прылад працы сіметрычны тронкавы наканечнік стралы, скоблі, сярэдневуглавыя, вуглавыя і бакавыя разцы, праколкі, правёрткі, сякучыя і грубавыемчатыя прылады, скрабкі. Датуецца IX — VIII тыс. да н.э. Стаянка — 2Стаянка неалітычнай эпохі ў межах горада, насупраць вуліц Бялінскага і Крылова, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага Дняпра, вышыня над узроўнем вады 8—9 м. Пляцоўка памерамі 30х70 м. У 1988 г. У. П. Ксянзоў даследаваў 168 м². Культурны пласт 0,2 — 0,5 м. Знойдзены 2858 крамянёвых вырабаў і прылад працы, у тым ліку лістападобны постсвідэрскі наканечнік стралы, праколка, скрабкі, вуглавыя разцы, укладышы, скоблі, фрагмент ляпнога посуду, арнаментаваны адбіткамі. Датуецца канцом III — пачаткам II тыс. да н.э. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia